четверг, 1 сентября 2016 г.

1 ВЕРАСНЯ- ДЗЕНЬ ВЕДАЎ!!!

Гэты дзень заўсёды ўрываецца ў жыццё шумна, звонка, нечакана. Хоць яго чакаюць усе і заўсёды. Ён асаблівы: чысты, як восеньскае неба, добры, як першая настаўніца, і ўрачысты, як любая важная падзея ў жыцці чалавека. 
Дарагія сябры! Ад усёй душы віншую вас з Днём ведаў.
Пачатак вучобы - гэта, фактычна, пачатак жыцця: новага, загадкавага, нязведанага. Дык давайце ж разам пісаць яго i без памылак з чыстага ліста! Здароўя настаўнікам, поспехаў вучням і  цярпення бацькам!
 Са святам усіх! З  новым навучальным годам!