понедельник, 6 марта 2017 г.

Да 130- годдзя АЛЕСЯ ГАРУНА

Нарадзіўся 11 сакавіка 1887 года ў ваколіцах Мінска ў сям'і чорнарабочага. Сапраўднае імя — Аляксандр Прушынскі. Скончыў гарадское прыхацкое вучылішча (1897), вучыўся ў рамесніцкім вучылішчы на чырвонадрэўшчыка. У 1904 г. уступіў у партыю эсэраў, стаў актыўным падпольшчыкам. За рэвалюцыйную дзейнасць у 1907 г. арыштаваны і высланы на пасяленне ў Сібір. Ссылку адбываў у Іркуцкай губерніі. У верасні 1917 вярнуўся ў Мінск хворым на сухоты. Віцэ-старшыня Усебеларускага з'езда 1917; удзельнічаў у стварэнні БНР. Рэдагаваў газету "Беларускі шлях" (1918). У час польскай акупацыі быў членам Беларускай вайсковай камісіі, Часовага беларускага нацыянальнага камітэту (з 12.8 да 17.10.1919 — старшыня). У 1920 хвароба абвастрылася. Па дарозе на курорт Закапанэ памёр у Кракаве.
У друку дэбютаваў вершам "Маці-Беларусі" ў 1907 г. ("Наша ніва"). Выступаў з публікацыямі вершаў і апавяданняў у газетах "Наша ніва", "Беларус", "Вольная Беларусь". У 1918 г. выйшаў зборнік "Матчын дар". У 1920 г. — зборнік п'ес для дзяцей "Жывыя казкі".
Выступаў як паэт, празаік, публіцыст, дзіцячы пісьменнік.